Войдите, чтобы оставить комментарий.
Пока нет комментариев. Будьте первым!
Не выходзь ты рэчанька з беражкоў крутых Не тапі мне сцежачак сцежак залатых Тут з купальскіх кветачак я вянкі віла І пускала рэчанькай беражком ішла Закружыла голаву мне быстая вада Падышоў каханы мой і руку падаў Не выходзь ты рэчанька з беражкоў крутых Не тапі мне сцежачак сцежак залатых Ой жудабяда ой як шуміць вада Дзе ж буду дзе ж я карагод вадзіць А дзе ж буду рэчанька мая Любага чакаць вяночкі віць Тут гуляла з мілым я да світальных зор З ім у снах аблётала ўвесь Зямны прастор ды не доўга Шчасцейка зоркай ззяла мне За гарой згубілася ў горкім палыне Паляцеў каханы мой у далёкі свет Засталіся сцежачкі незабыўны след Не выходзь ты рэчанька з беражкоў крутых Не тапі мне сцежачак сцежак залатых Ой жудабяда ой як шуміць вада Дзе ж буду дзе ж я карагод вадзіць А дзе ж буду рэчанька мая Любага чакаць вяночкі віць Не выходзь ты рэчанька з беражкоў крутых Не тапі мне сцежачак сцежак залатых Тут з купальскіх кветачак я вянкі віла І пускала рэчанькай беражком ішла
Войдите, чтобы оставить комментарий.
Пока нет комментариев. Будьте первым!